Навіны

  • logo

    Папраўкі ў КаАП: што яны значаць для ЛГБТК+ і чайлдфры

    У Беларусі ўвялі адміністрацыйную адказнасць за “прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці”. Беларускае Хельсінкскае Камітэт і квір-ініцыятыва “Прызматыка” тлумачаць магчымыя прававыя наступствы для людзей і арганізацый. //
  • logo

    Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем экстрэмісцкімі фарміраваннямі праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт

    Улады, крыміналізуючы праваабарончую дзейнасць, ствараюць невыносныя ўмовы для тых, хто займаецца канкрэтнай прафесіяй. Гэта з’яўляецца парушэннем права на працу праваабаронцаў як прафесійнай групы ў плане свабоды выбару працы, гарантаванай Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Такія дзеянні фактычна цягнуць за сабой забарону на прафесію. Пры гэтым такая форма пераследу ў дачыненні да арганізацый, якія функцыянуюць у выгнанні, з’яўляецца часткай транснацыянальных рэпрэсій. //
  • Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання нядзейнымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь

    Адвольнае прызнанне пашпартоў нядзейнымі можа разглядацца як частка дзяржаўнай палітыкі, якая прадугледжвае шырокамаштабны і сістэматычны напад на насельніцтва як кантэкстуальны элемент злачынстваў супраць чалавечнасці ў разуменні кваліфікацыі Міжнароднага крымінальнага суда ў кантэксце расследавання сітуацыі Літва/Беларусь. //
  • Беларускія ўлады прызналі БХК «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Любое ўзаемадзеянне з арганізацыяй (у тым ліку сацыяльныя сеткі, звароты па дапамогу, удзел у адукацыйных мерапрыемствах) можа быць прызнана парушэннем. Існуе рызыка крымінальнай адказнасці. Заканадаўства прымяняецца шырока і дапускае адвольнае тлумачэнне. Калі вы ўзаемадзейнічалі з БХК — паклапаціцеся пра сваю бяспеку. //
  • cover

    Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый "экстрэмісцкімі фармаваннямі"

    Пераслед выдавецтваў і культурных арганізацый – гэта не толькі напад на канкрэтных людзей і ініцыятывы. Гэта ўдар па праве ўсяго беларускага грамадства на доступ да кнігі, ведаў, мовы, культурнай памяці і свабоднага інтэлектуальнага абмену. Такія дзеянні ствараюць атмасферу страху, прымушаюць да самацэнзуры, разбураюць прафесійныя сувязі і падрываюць саму магчымасць існавання незалежнага культурнага жыцця. //
  • Старонкі